У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа

«З мары ці з рэальнасці?»

12.12.2024 / 17:01

Скрыншот відэа ў тыктоку

Канал пра свецкае жыццё сталіцы «Цяжкі Маркс» спытаў наведвальніц аднаго мерапрыемства пра тое, што б яны хацелі атрымаць у падарунак на Новы год ад свайго мужа.

Адказы прагучалі розныя:

«Другую кватэру».

«Новы BMW».

«Я хачу пярсцёнак Cartier».

«Штосьці крутое. З мары ці з рэальнасці? Хутчэй за ўсё мне перападзе нейкі алень з шышак, у нас у сям'і такія падарункі, на жаль. А з мары — пераезд».

«Ён мне падарыў паездку ў Дубай».

@hard_marks

Какие подарки хотят девочки на Новый год ?)

♬ оригинальный звук - Тяжелый Маркс

Ролік сабраў 250 тысяч праглядаў.

Адзін з самых арыгінальных каментароў пад відэа — «Хацелася б нармальнага мужчыну, таму што айфон я купіла ўжо сама сабе».

Nashaniva.com