Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя

Фландрыя перадасць 100 000 еўра Радзе Еўропы для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні, «каб яны маглі працягваць аб'ектыўнае асвятленне падзей і барацьбу з дэзынфармацыяй». Пра гэта ў чацвер паведаміў міністр-прэзідэнт Фландрыі Маціяс Дыпэндаэле (Matthias Diependaele), піша Reform.news.

12.12.2024 / 23:57

Фота: belganewsagency.eu

Маціяс Дыпэндаэле сустрэўся з беларускай дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай у Бруселі ў рамках Дзён Беларусі — еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на прыцягненне ўвагі да дэмакратычных рухаў і правоў чалавека ў Беларусі.

«Свабодныя і незалежныя СМІ жыццёва важныя для абароны дэмакратычных каштоўнасцяў. Дзякуючы гэтай падтрымцы Фландрыя дапамагае журналістам, якія, знаходзячыся пад велізарным ціскам, працягваюць працаваць над аб'ектыўным і надзейным асвятленнем падзей», — заявіў Дыпэндаэле.

Фландрыя ўнясе ўклад у праграму дзеянняў Савета Еўропы на 2024-2025 гады, якая прадугледжвае навучанне і аператыўную падтрымку журналістаў у выгнанні.

Фландрыя — адзін з трох рэгіёнаў Бельгіі, які займае паўночную частку краіны. Яго насельніцтва збольшага размаўляе на нідэрландскай мове, у адрозненне ад паўднёвага рэгіёна Валоніі, дзе пануе французская мова.

Дырэктара Коласаўскага тэатра ў Віцебску звальняюць за фразу «Жыве Фландрыя!»

«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

У Бруселі праходзяць Дні Беларусі

Nashaniva.com