Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

12 снежня аналітыкі праекта Deep State паведамілі пра акупацыю расіянамі населенага пункта Зара. Сітуацыя вакол «Успенскага мяшка» ў Данецкай вобласці пагаршаецца.

13.12.2024 / 07:42

Deep State

Паводле звестак аналітыкаў, расіяне прасунуліся ў Наватроіцкім, Успенаўцы, Сонцаўцы і каля Вясёлага Гаю Данецкай вобласці. Асаблівую ўвагу аналітыкі надаюць сітуацыі ў раёне населеных пунктаў Елізаветаўка, Раманаўка, Вясёлы Гай, Ганнаўка, якія аказаліся ўнутры «Успенскага мяшка».

Вораг спрабуе прарваць абарону з усіх бакоў. Ключавую ролю ў стрымліванні граюць вёскі Працоўнае, Успенаўка і Далёкае.

Менавіта адсюль расіяне канцэнтруюць сілы для штурму Успенаўкі, якая знаходзіцца пад пагрозай поўнага акружэння.

 Украінскія вайскоўцы вядуць актыўныя баі за ўтрыманне пазіцый, але сітуацыя застаецца складанай праз значную перавагу ворага ў жывой сіле, кажуць аналітыкі.

Nashaniva.com