У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабаку ад пажару

Школьнік прыйшоў з урокаў і ўбачыў, што балкон гарыць.

13.12.2024 / 13:30

Ілюстрацыйнае фота

Другакласнік, убачыўшы пажар на балконе, адразу патэлефанаваў у МНС. Пасля гэтага ён узяў ката, сабаку і разам з гадаванцамі выйшаў на вуліцу сустракаць пажарных.

Супрацоўнікі МНС патушылі агонь. Пажар пашкодзіў шклопакеты і закапціў сцены. Акрамя таго, пашкоджана маёмасць сям'і на балконе. Пры гэтым ніхто не пацярпеў. Цяпер пажарныя высвятляюць прычыну ўзгарання.

Прыярытэтная версія: хтосьці неакуратна кінуў недакурак з балкона на верхніх паверхах.

Nashaniva.com