Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы
Чытачы выдання Devby.io заўважылі, што квіткі на цягнікі, якія ідуць з Мінска ў Калінінград, нечакана падаражэлі ў 2-3 разы. Калі раней за квіток у плацкарт або купэ трэба было аддаць ад 100 да 190 рублёў, то цяпер — ад 300 і да 700.
13.12.2024 / 16:17
Фота ілюстрацыйнае
У боце падтрымкі Беларускай чыгункі пацвердзілі, што цэны на сайце pass.rw.by і ў мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік» актуальныя. Тарыфы змяніліся з 12 снежня, а «павышэнне кошту абумоўлена павышэннем тарыфаў пры перавозцы пасажыраў па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў транзітных зносінах для ўсіх цягнікоў і вагонаў у міжнародных зносінах».
Білетаў з Мінска ў Калінінград, як звычайна, няшмат: на 20 снежня знойдзена 9 купэйных па цане 588,28 рублёў і 2 — па 703,49 рубля. Квіткі на начныя цягнікі 31 студзеня раскупленыя, а на вячэрні ёсць 35 плацкартных коштам 291,39-296,11 рублёў і 8 купэйных — яны каштуюць 526,79 рублёў.
Квіткоў на цягнікі ў пачатку студзеня амаль няма.
Маршрут у Польшчу праз Калінінград і назад карыстаецца папулярнасцю ў многіх беларусаў. Яны прызнаваліся, што, напрыклад, дабірацца аўтобусам «Мінск-Гданьск» вельмі доўга, таму прасцей узяць квіток на цягнік, а потым з Калінінграда — аўтобусам. Назад — тым жа шляхам.
Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць
Расіянка прабралася без квітка на самалёт і даляцела на ім з ЗША ў Парыж
Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю