Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
У Ленінскім раённым судзе Мінска будуць судзіць 36-гадовага жыхара сталіцы. Яму інкрымінуюць абразу Аляксандра Лукашэнкі.
14.12.2024 / 02:07
Аляксандр Лукашэнка, фота Contributor Getty Images
У лістападзе 2024 года мінчук падышоў да ініцыятыўнай групы, якая на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Барадзінскай збірала подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пост прэзідэнта і выказаў усё, што пра яго думае, пішуць «Мінск-Навіны». Як сцвярджаецца — у нецэнзурнай форме.
Міліцыя затрымала мужчыну.
Мінчуку выставілі абвінавачванне ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.