У Магілёўскім раёне пад лёд праваліўся рыбак, яго выратавалі мінакі
70-гадовы жыхар вёскі Міхалёва Магілёўскага раёна адправіўся на зімовую рыбалку на раку Альхоўка.
14.12.2024 / 11:18
Пенсіянера не спыніла тое, што лёд яшчэ не моцны. Як толькі мужчына адышоў ад берага на 7 метраў, лёд трэснуў, а рыбак апынуўся ў халоднай вадзе.
На шчасце, побач знаходзіліся людзі, якія дапамаглі пенсіянеру выбрацца. Рыбак шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», паведамляе Mogilev.online.