Прэзідэнт Аргенціны нечакана атрымаў італьянскае грамадзянства

Хаўер Мілей стаў уладальнікам італьянскага грамадзянства. Гэты статус быў яму афіцыйна прадастаўлены падчас візіту ў Рым прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні, піша Bild. 

14.12.2024 / 14:50

Джорджа Мелоні і Хаеўр Мілей. Фота: Alessandra Tarantino / AP

На сустрэчы ва ўрадавай рэзідэнцыі палітыкі цёпла павіталі адзін аднаго — і Мелоні ўручыла Мілею дакумент, які пацвярджае яго новае грамадзянства.

Прычынай для прадастаўлення грамадзянства сталі італьянскія карані сям'і прэзідэнта.

Яго дзядуля і бабуля эмігравалі ў Аргенціну ў пачатку мінулага стагоддзя. Сам Мілей раней заяўляў, што ён на 75% італьянец.

Аналагічная гісторыя — у Папы Францішка, які таксама родам з Аргенціны і мае італьянскія карані.

Аднак рашэнне Мелоні выклікала крытыку з боку левай апазіцыі ў Італіі. Апаненты абвінавацілі яе ў выбарчым падыходзе: даўшы грамадзянства Мілею, прэм'ер, у прыватнасці, адмаўляе ў такім праве дзецям мігрантаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Італіі.

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год

Nashaniva.com