«На яго 250 рублёў я жыла шыкоўнае жыццё. А яму не хапае!» Мінчанка спрачаецца з былым мужам пра аліменты

Пасля разводу беларуска атрымлівала на дзіця ад былога мужа штомесяц 200-250 рублёў аліментаў. Апошнія тры месяцы дзіця жыве з бацькам. І той у шоку, што такой сумы недастаткова.

15.12.2024 / 08:53

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мінчанка Алена вырашыла расказаць у тыктоку сваю небанальную гісторыю пра аліменты на сына — пасля таго, як тата хлопчыка пачаў пагражаць ёй судом.

Жанчына растлумачыла, што шмат гадоў сын жыў з ёй, а тата даваў прыкладна 200-250 рублёў штомесяц. Але з канца кастрычніка хлопчык жыве з бацькам. Пры гэтым маці не дае былому мужу наяўных грошай.

— Я аплачваю неабходныя расходы: харчаванне ў школе (асноўнае і дадатковае), дадатковыя заняткі, гурткі, мабільны тэлефон. У суме атрымліваецца 200-250 рублёў.

Мінчанка лічыць гэта справядлівым. А вось для былога мужа аказалася сюрпрызам тое, што такой сумы недастаткова.

@alena.grey7

♬ оригинальный звук - Alena Grey

Цяпер тата дзіцяці пагражае пайсці ў суд, каб атрымліваць аліментамі 25% ад заробку былой жонкі — бо «закон Беларусі адзін для ўсіх». Жанчына іранізуе, што, пакуль сын жыў з ёй, тату не цікавіла, дзе яна бярэ астатнія грошы.

У каментарыях жанчына ўдакладніла, што 200-250 рублёў тата хлопчыка плаціў апошнія 4-5 гадоў, да гэтага сумы былі меншыя. Яна таксама расказала, што сама паставіла былога мужа перад фактам, што цяпер дзіця будзе жыць з ім: «Сказала, што ён такі ж бацька, як і я».

— Як высветлілася, я жыла за яго 250 рублёў шыкоўнае жыццё. Якое ён, на жаль, пражыць не можа. Яму не хапае на вандроўкі, шмоткі, фінтыфлюшкі нейкія, — як ён мне некалі казаў.

Жанчына кажа, што не баіцца суда і ўпэўнена, што зможа яго выйграць.

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі

«Са мной усё проста і бясплатна». Адшукалі беларусаў, якія, як Дураў, хочуць дзяліцца спермай і пакідаць шмат нашчадкаў

Брамніку зборнай Расіі забаранілі выязджаць у Еўропу, пакуль не выплаціць аліменты. Ці зможа ўцячы праз Беларусь?

«Паехала да былога мужа па аліменты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі

Nashaniva.com