Стала вядома, па якіх артыкулах будуць судзіць адміністратара канала «Propovednik»
Адміністратара тэлеграм-чата «Propovednik» пачнуць судзіць 30 снежня. Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Мінскім гарадскімі судзе будзе разглядаць суддзя Вера Галаўкова, піша «Вясна».
15.12.2024 / 12:35
Уладзіміра вінавацяць па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый).
МУС прызнаў чат «Propovednik» экстрэмісцкім фармаваннем 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара чата «Propovednik» сілавікі адсправаздачыліся яшчэ ў траўні.
Тады паведамлялася, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».