Беларусь і Аман плануюць адкрыць авіярэйс
Беларусь і Аман рыхтуюцца адкрыць прамы рэйс, магчыма, ужо ў лютым 2025 года. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА.
15.12.2024 / 12:54
«Будзе магчымасць для нашых турыстаў, якія плануюць наведаць Аман, да 14 дзён прыехаць сюды без візы. У аэрапорце проста будзе бясплатна ставіцца штамп», — сказаў Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, таксама ёсць планы па адкрыцці прамога рэйса з Беларусі ў Аман. «Практычна засталіся толькі тэхнічныя моманты, усе ўзгадненні прайшлі ўжо», — дадаў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, рэйс могуць запусціць з лютага 2025 года.