Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»

«Прыязджае цягнік, і людзі выносяць скрынямі гэты хлеб».

15.12.2024 / 19:19

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Аляксей Васількоў. Скрыншот відэа СТБ

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Аляксей Васількоў у кулінарнай перадачы на СТБ расказаў пра попыт на беларускі хлеб.

«На наш хлеб у Маскве, на «Нарачанскі», палююць, просяць яго прывезці цягніком. Я назіраў карціну: прыязджае цягнік, і людзі выносяць скрынямі гэты хлеб», — падзяліўся ён.

Васількоў скончыў юрфак БДУ, аддзяленні паліталогіі. У дыпламаты пайшоў, бо «паклікалі».

Яго першая дыпламатычная кадэнцыя была ў Маскве, у 2012-2015 гады.

«Першая любоў», — так апісвае тую доўгую камандзіроўку Васількоў.

Nashaniva.com