Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы
Нагадаем, нядаўна беларусам, якія запісаліся на падачу на польскую візу, сталі званіць супрацоўнікі візавых цэнтраў. Калі даведваліся, што чалавек запісаўся праз пасярэднікаў, запіс маглі ануляваць. Цяпер кампанія VFS Global афіцыйна патлумачыла гэту практыку.
15.12.2024 / 20:18
Кампанія піша, што выкарыстоўваць адзін нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для некалькіх паўналетніх заяўнікаў можна, толькі калі рэгіструюцца муж і жонка (групавая рэгістрацыя). У выпадку рэгістрацыі непаўналетніх дзяцей бацькамі неабходна ўказаць нумар тэлефона аднаго з бацькоў, які рэгіструе дзіця.
Змена даных, якія ўпісвае заяўнік, не прадугледжана.
У выпадку праверкі запісу па тэлефоне, пакінутым пра рэгістрацыі, запіс лічыцца пацверджаным толькі пасля станоўчага выніку праверкі. Для наведвання візавага цэнтра і канчатковага пацверджання запісу неабходна пацвердзіць лічбавы код, высланы на адрас электроннай пошты заяўніка падчас званка спецыяліста візавага цэнтра.
Запіс будзе адменены ў выпадку, калі:
- кантактны нумар тэлефона ўпісаны няправільна;
- было тры няўдалыя спробы звязацца з заяўнікам;
- падчас званка заяўнік не пацвердзіў лічбавы код, высланы на адрас электроннай пошты;
- выяўленыя іншыя неадпаведнасці.
Кантактны нумар тэлефона павінен быць актуальным. Як яго ўпісаць у сістэме рэгістрацыі: код краіны (напр. 375) і дзевяцізначны нумар з указаннем кода аператара.
Візавы цэнтр звярае ўсе названыя заяўнікам даныя. Ліст рэгістрацыі ў сваю чаргу змяшчае толькі частку ўведзеных даных, усе названыя даныя можна праверыць у кабінеце карыстальніка.
Для пацверджання запісу тэлефануюць з 8:00 да 17:00 у працоўныя дні.
Беларусы пабеглі рабіць візы на жнівень — усё праз канцэрт Макса Каржа
Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?
«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць