На выезд з Беларусі на польскай мяжы стаіць гіганцкая колькасць фураў
Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 такія звесткі.
16.12.2024 / 08:14
На пераходзе «Брэст» стаяць 50 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма. А вось у «Казловічах» стаіць гіганцкая колькасць фураў — 2190.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, стаяць 530 і 650 фураў адпаведна. На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» — 750 (чаргі з легкавікоў і аўтобусаў няма)