У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

Здарэнне адбылося каля вёскі Цясновая. Там маршрутка «Налібокі — Мінск» з'ехала ў кювет.

16.12.2024 / 11:27

У момант ДТЗ у аўтамабілі знаходзіліся 10 чалавек, уключаючы кіроўцу. Цяжарных жанчын і дзяцей сярод пасажыраў не было, піша Мінская праўда.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя. Асноўныя траўмы — удары.

Сярод пацярпелых — хлопец 18 гадоў з пераломам ключыцы.

Акрамя таго, у Мінск даставяць жанчыну са спалучанай траўмай.

Нагадаем, што сёння раніцай перакулілася маршрутка ў Валожынскім раёне.

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Nashaniva.com