Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску

Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.

16.12.2024 / 14:19

Затрымалі падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску.

14 снежня Следчым камітэтам распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Беларусі (за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры). Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя дзеянні.

Нагадаем, што ў выніку пажару ў ГЦ «Беларусь» пацярпелі 20 чалавек.

Як сказаў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, які сёння праводзіў нараду ў Віцебску, будынак ГЦ, напэўна, знясуць.

«Хутчэй за ўсё, лёс гэтага будынка наступны. Улічваючы, што сур'ёзна пацярпелі ў тым ліку перакрыцці, і будынак 72-га года, вы ведаеце, там знаходзіўся кінатэатр і толькі ў 2006 годзе пачалася перапланіроўка пад гандлёвы цэнтр. Цяпер гэтыя дакументы забіраюцца. Вывучаецца, хто прымаў гэтыя рашэнні, хто даваў гэтыя дазволы, а потым іх падаўжалі і ўзаконьваў. Таму ўлічваючы тэхнічны стан будынка проста на цяпер, ён будзе хутчэй за ўсё падлягаць зносу», — заявіў Круты.

Nashaniva.com