Башар Асад упершыню пракаментаваў сваю адстаўку

Зрынуты прэзідэнт Сірыі заявіў, што ні разу за час грамадзянскай вайны і наступных падзей не разглядаў магчымасці сыходу з пасады прэзідэнта Сірыі і прашэння прытулку.

16.12.2024 / 15:56

Башар Асад. Фота: SANA FILE via AP

Асад сцвярджае, што заставаўся ў Дамаску аж да самае раніцы 8 снежня — калі да сталіцы падыходзілі ўзброеныя групоўкі — і пакінуў Сірыю толькі ўвечары таго ж дня.

Паводле яго слоў, з Дамаску ён накіраваўся ў Хмеймім, дзе і даведаўся аб падзенні сталіцы.

У заяве сцвярджаецца, што заставацца ў краіне пасля захопу ўлады «тэрарыстамі» было бессэнсоўна.

Паводле слоў Асада, яго эвакуацыі ў Расію папярэднічалі калапс арміі і параліч дзяржаўных інстытутаў. Сам жа ён ад арміі і народа, паводле яго сцвярджэння, не адмаўляўся.

Nashaniva.com