Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі
Дазвол на ўдары дальнабойнай зброяй па цэлях у глыбіні Расеі, дадзены адміністрацыяй Байдэна, быў памылкай, а Зяленскі павінен быць гатовы заключыць пагадненне аб спыненні вайны, заявіў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі.
16.12.2024 / 22:01
Дональд Трамп падчас аднаго з перадвыбарчых мерапрыемстваў, прыблізна месяц пасля замаху. Фота: Bill Pugliano / Getty Images
«Я не думаю, што ім трэба было дазваляць запуск ракет на адлегласць у 200 міль углыб Расіі […] І, вядома, не за некалькі тыдняў да майго ўступлення на пасаду. Чаму яны зрабілі гэта, не спытаўшы мяне? Я б не зрабіў гэтага. Я думаю, гэта была вялікая памылка», — сказаў Трамп.
Пры гэтым будучы прэзідэнт ЗША заявіў, што можа перагледзець гэта рашэнне.
На пытанне, да чаго павінен быць гатовы Уладзімір Зяленскі, Трамп адказаў, што да заключэння пагаднення аб спыненні агню.
«Ён павінен быць гатовы ўкласці ўгоду. Гэта ўсё. Павінна быць заключаная здзелка. Занадта шмат людзей гіне. І Пуцін павінен заключыць здзелку таксама», — сказаў Трамп.
Што да таго, ці павінна Украіна ахвяраваць сваімі тэрыторыямі, то Трамп адзначыў, што некаторыя гарады ў раёне баявых дзеянняў амаль цалкам разбураныя.
«Калі паглядзець, што адбылося на гэтай тэрыторыі, можна ўбачыць, што ёсць гарады, у якіх не засталося ніводнага цэлага будынка. Людзі не могуць туды вярнуцца, там няма нічога. Гэта проста руіны», — заявіў Трамп.
Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем
Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну
Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну
Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы