Пракурор папрасіў прысудзіць адвакатаў Навальнага да пяці гадоў калоніі і пазбавіць іх прафесіі
У спрэчках у Петушынскім раённым судзе Уладзімірскай вобласці пракурор папрасіў прызначыць рэальныя тэрміны больш за пяць гадоў калоніі тром адвакатам палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Новая газета».
17.12.2024 / 11:46
Вадзіму Кобзеву абвінавачванне запытала пяць гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі, Аляксею Ліпцэру — пяць гадоў і 10 месяцаў зняволення, а абаронцу палітыка Ігару Сергуніну — пяць гадоў і 6 месяцаў калоніі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім» Фондзе барацьбы з карупцыяй (ч. 2 арт.282.1 КК РФ).
Акрамя таго, пракурор папрасіў суд забараніць падсудным аказваць юрыдычныя паслугі на працягу пяці гадоў.