У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовую царкву
Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Такары.
17.12.2024 / 12:30
Фота: МНС
Першая царква ў Такарах была пабудаваная яшчэ ў 16-м стагоддзі, потым яна стала ўніяцкай.
У 1816 годзе там была пабудаваная новая ўніяцкая Міхайлаўская царква, якая пасля 1839 года стала праваслаўнай.
Усяго ў Такарах жыве 68 чалавек.