У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Анапе з-за выкіду нафтапрадуктаў на бераг. Дзясяткі кіламетраў берагавой лініі пакрыла мазутам у выніку крушэння двух расійскіх танкераў у Керчанскім праліве 15 снежня. 

17.12.2024 / 15:35

Аб бедстве паведаміў губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў. «Сёння раніцай пры маніторынгу берагавой паласы знойдзены плямы мазуту. Нафтапрадукты вынесла на бераг на працягу некалькіх дзясяткаў кіламетраў ад пасёлка Весялоўка ў Цемрукскім раёне і да станіцы Благавешчанскай у Анапе», — гаворыцца ў яго паведамленні.

У Анапе ўведзены рэжым НС у сувязі з выкідам мазуту на бераг. Фота: anapagorod / vk.com

Мясцовыя паведамляюць пра дзясяткі кіламетраў забруджаных пляжаў (дакладная лічба пакуль невядомая), пацярпелых птушак і жывёл. 

 

Nashaniva.com