На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Рух па Аўтазаводскай лініі спынялі.

17.12.2024 / 17:38

Скрыншот відэа

На станцыі метро «Спартыўная» ў Мінску адбыўся інцыдэнт з удзелам пасажыра: хлопец апынуўся на рэйках.

Як менавіта гэта здарылася, не зусім зразумела. На відэа, якое апублікаваў канал «Минск. Главное», бачна, што малады чалавек ляжыць на рэйках і махае нагамі. Цягнік, мяркуючы па ўсім, спыніўся проста перад хлопцам.

У іншым роліку ён спакойна сядзіць на пуцях. Кантактную рэйку да таго часу адключылі.

Паводле звестак прэс-службы сталічнай падземкі, рух на другой лініі спыняўся на некалькі хвілін.

Nashaniva.com