Пасольства Японіі пацвердзіла затрыманне другога японца ў Беларусі
Японія афіцыйна пацвердзіла затрыманне свайго другога грамадзяніна ў Беларусі. 17 снежня пра гэта заявіла амбасада Японіі ў Мінску, паведамляе са спасылкай на The Asahi Shimbun Reform.news.
18.12.2024 / 11:30
Фота: unsplash.com
Нагадаем, супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведаміла аб затрыманні японскага грамадзяніна 1 снежня за фота аўтадарожнага моста над чыгуначнымі шляхамі ў Гомельскай вобласці.
Як піша японскае выданне, амбасада звярнулася па пацвярджэнне інфармацыі ў МЗС Беларусі. 16 снежня МЗС апавясціла амбасаду аб затрыманні грамадзяніна Японіі.
Нагадаем, у верасні 2024 года беларускія ўлады заявілі аб затрыманні грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці».
Другога японца, чыё імя невядома, затрымалі 1 снежня.