Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?
На сёння 350 стваральнікаў кантэнту на OnlyFans задэкларавалі свае даходы ў падатковай, піша «Эканамічная праўда».
18.12.2024 / 12:01
350 стваральнікаў кантэнту на OnlyFans задэкларавалі ўжо 305,4 млн грн даходу (7,3 млн даляраў), заплаціўшы 59 млн грн (1,4 млн даляраў) падатку на даходы фізічнай асобы і ваеннага збору.
Пра гэта паведаміў кіраўнік падатковага камітэта Вярхоўнай Рады Данііл Гетманцаў.
«Факт, што дзяўчаты не заплацілі падатак своечасова, не можа быць падставай для крымінальнага пераследу, калі падаткі ўжо выплачаны. Праваахоўнікі падтрымліваюць такі падыход», — адзначыў ён.
Раней паведамлялася, што больш за 5000 чалавек з Украіны, якія займаюцца публікацыяй кантэнту на Onlyfans, з 2020 па 2022 год зарабілі 123 мільёны долараў, але не заплацілі падаткаў, бо гэта немагчыма з-за заканадаўства.
У лістападзе ў Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі дапрацаваны законапраект аб дэкрыміналізацыі стварэння парнаграфічнага кантэнту.
Кіраўнік падатковага камітэта Вярхоўнай Рады Данііл Гетманцаў адзначыў, што будзе настойваць на ўключэнні законапраекта па дэкрыміналізацыі арт. 301 Крымінальнага кодэкса Украіны (распаўсюджванне парнаграфіі).
Ім прапануецца, каб дарослых людзей за стварэнне і распаўсюджванне відэа інтымнага характару не саджалі.
Крымінальная адказнасць застанецца выключна за:
- парнаграфію без згоды (порнапомста, deep fake).
- экстрэмальнае порна (гвалт, зоа-, некрафілія).
- парнаграфія з дзецьмі і распаўсюджванне сярод дзяцей.
Сутэнёрства, уцягванне ў прастытуцыю і гандаль людзьмі застаюцца крымінальнымі злачынствамі.