Першая ахвяра тонкага лёду
У Крычаўскім раёне ў вёсцы Калініна ў палонку праваліўся 62-гадовы рыбак, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
18.12.2024 / 12:33
Мужчыну, які барахтаўся ў вадзе, убачылі людзі, якія праязджалі міма. Яны выклікалі супрацоўнікаў МНС.
На жаль, выратаваць рыбака не ўдалося.
Ратавальнікі нагадваюць, што катэгарычна забараняецца выходзіць на лёд пры яго таўшчыні менш 7 сантыметраў.
Калі тэмпература паветра вышэй 0°С больш за тры дні, трываласць лёду зніжаецца на 25%. Вызначыць трываласць лёду візуальна: блакітны лёд — трывалы; белы лёд — у два разы слабейшы; шэры, жаўтлявы або матава-белы лёд ненадзейны.