ЦВК расказаў, калі зарэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты

Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланавана на 23 снежня. Пра гэта распавёў старшыня камісіі Ігар Карпенка, піша «Спутнік».

18.12.2024 / 13:07

Кіраўнік ЦВК удакладніў, што пытанне разгледзяць калегіяльна, будуць запрошаны прадстаўнікі Мінскай гарадской і абласных камісій, якія прадставяць пратаколы аб колькасці сабраных подпісаў на той ці іншай тэрыторыі.

У сукупнасці з дакументамі, якія ўжо былі пададзеныя патэнцыяльнымі кандыдатамі, пратаколы аб сабраных подпісах стануць асновай для прыняцця рашэння па рэгістрацыі кандыдатаў.

«Думаю, 24 снежня мы з вамі будзем ужо з патэнцыяльнымі кандыдатамі», — дадаў Карпенка.

Дакументы на рэгістрацыю падалі групы Лукашэнкі, Аляксандра Хіжняка, Сяргея Сыранкова, Алега Гайдукевіча і Ганны Канапацкай.

Nashaniva.com