Школьніца з Бешанковічаў прыдумала, як шыць торбы з чайнага грыба
Унікальную тэхналогію распрацавала выпускніца сярэдняй школы №1 гарадскога пасёлка Бешанковічы. Марыя Петухова прыдумала, як атрымліваць біяскуру з чайнага грыба, піша БелТА
18.12.2024 / 13:58
Па задумцы, матэрыял можна выкарыстоўваць для вытворчасці галантарэйных вырабаў.
«Ідэя ўзнікла крыху больш за год таму, калі я знаходзілася ў бабулі. У яе дома быў чайны грыб. Ён высах, а мне стала вельмі цікава, што з ім можна зрабіць далей — распавяла Марыя. — Сумесна з кіраўніком пачалі вывучаць сусветныя тэндэнцыі і зразумелі, што наша ідэя ўнікальная, яна цалкам беларуская».
Чайны грыб фактычна біяплёнка, якая практычна цалкам складаецца з цэлюлозы. Пасля сушкі матэрыял становіцца эластычным, аднак абсалютна няўстойлівым да вільгаці.
«Устойлівасць да вільгаці — гэты момант нас цікавіў больш за ўсё. У выніку эксперыментаў мы выпрацавалі свой метад, які дазваляе дамагчыся такога матэрыялу, які ўстойлівы да вільгаці, але пры гэтым прапускае паветра. Наш матэрыял устойлівы да ўздзеяння: яго нельга парваць. Біяскура эстэтычная, ёй можна надаць любую тэкстуру. Матэрыял лёгка афарбоўваецца», — распавяла кіраўнік праекта Алена Піскунова.
Зараз біяскуру актыўна тэстуюць на зносаўстойлівасць і даўгавечнасць. Некаторыя ўзоры правяраюць на ўзаемадзеянне з вадой са жніўня: з імі нічога не адбылося. Так, матэрыял намакае, але хутка высыхае. Дарэчы, біяскура з'яўляецца біяраскладальнай. Без апрацоўкі ў кампостнай яме яна раскладзецца за паўгода, а з апрацоўкай для вільгацетрываласці — за год.
Мяркуецца, што ў будучыні біяскуры можна будзе выкарыстоўваць для вытворчасці сумак, рамянёў і кашалькоў.