135 тысяч беларусаў улічваюцца ў польскай сістэме страхавання
У польскай сістэме сацстрахавання на канец лістапада 2024 года было зарэгістравана 135,7 тыс. грамадзян Беларусі. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў статыстыцы Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS), піша Reform.news.
18.12.2024 / 14:14
У параўнанні з чэрвенем колькасць нашых суайчыннікаў, зарэгістраваных у польскай сістэме сацстрахавання вырасла на 1,7 тыс.чалавек, а з пачатку года — на 6,7 тыс. замежнікаў.
Мяжа ў 1,2 млн была ўпершыню ўзята па выніках лістапада.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, з'яўляюцца грамадзяне Украіны.
У ZUS было зарэгістравана 794,1 тыс. чалавек. Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Грузіі — амаль 26,6 тыс. чалавек.