З пачатку ліпеня ў Беларусь заляцеў 351 шахед

З 11 ліпеня па 18 снежня 2024 года ў Беларусь заляцела 356 беспілотнікаў розных тыпаў. З іх 351 — расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед», паведамляе Беларускі Гаюн.

18.12.2024 / 15:33

Заходы «шахедаў» у Беларусь па месяцах:

ліпень — 9 штук,
жнівень — 12 штук,
верасень — 30 штук,
кастрычнік — 49 штук,
лістапад — 151 штук,
снежань — 105 штук.

За апошнія пяць месяцаў, Гаюн зафіксаваў 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка, у выніку падзення БПЛА. Акрамя гэтага, лакацыйна страчаныя былі 163 дроны.

Nashaniva.com