У Расіі дзяўчаты з'елі шпроты «За Родину» і трапілі ў рэанімацыю. Такія кансервы прадаюцца і ў Беларусі

У слоічку шпротаў з Калінінградскай вобласці быў батулізм.

18.12.2024 / 17:33

Жыхаркі Екацярынбурга купілі на рынку слоічак шпротаў «За Родину» вытворчасці рыбзавода ў Калінінградскай вобласці. Неўзабаве яны адчулі сябе дрэнна і трапілі ў бальніцу.

Аказалася, жанчыны заразіліся батулізмам. У іх у крыві знайшлі батулатаксін, дакладна такі ж быў знойдзены ў слоічку шпротаў, паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Стан пацярпелых ацэньваюць як цяжкі. Жанчыны, якія з'яўляюцца сваячкамі, расказалі, што купілі шпроты ў невядомага мужчына, які гандляваў з грузавіка. Цяпер яго шукаюць. Расспажыўнагляд таксама шукае іншыя слоічкі шпротаў «За Родину» з канкрэтнай датай вырабу — 13 верасня 2024 года.

Аналагічныя шпроты прадаюцца і ў беларускіх крамах. Так, у «Едастаўцы» шпроты «За Родину» можна купіць за 5 рублёў 49 капеек.

Жыхар Брэста выпіў пляшку віскі і памёр

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку

Nashaniva.com