Пуцін: Расія зробіць усё для бяспекі Беларусі

Расія зробіць усё, каб забяспечыць бяспеку Беларусі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на прамой лініі, сумешчанай з прэс-канферэнцыяй.

19.12.2024 / 13:21

Фота: Contributor / Getty Images

«Яшчэ адна кампанента, звязаная з кіраваннем ядзернай зброяй … — гэта мы абвясцілі, што калі такія ж пагрозы будуць стварацца для нашага саюзніка, члена Саюзнай дзяржавы, для Беларусі, то Расійская Федэрацыя будзе гэта разглядаць гэтак жа, як стварэнне аналагічных пагроз для самой Расіі. І мы зробім усё, каб забяспечыць бяспеку Беларусі. Гэта мы робім па ўзгадненні з беларускім кіраўніцтвам, па ўзгадненні з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. І я думаю, што гэта вельмі важная кампанента абноўленай ядзернай стратэгіі Расійскай Федэрацыі», — сказаў Пуцін.

Nashaniva.com