Стральба ў абхазскім парламенце: адзін дэпутат загінуў, другі паранены
У выніку страляніны ў Сухумі ад атрыманых ран памёр дэпутат Вахтанг Галандзія. Як паведамляюць СМІ, куля трапіла яму ў галаву.
19.12.2024 / 14:20
У выніку страляніны ў Сухумі ад атрыманых ран памёр дэпутат Вахтанг Галандзія
Стральба адбылася ў будынку парламента самаабвешчанай рэспублікі Абхазія. Загінуў дэпутат Вахтанг Галандзія, апазіцыянер Кан Кварчыя паранены, піша «Эхо Кавказа».
Тэлеграм-канал АМРА-life піша, што ў парламенце абмяркоўвалі законапраект аб забароне майнінгу.
«Падчас пасяджэння Адгур Харазія і Кан Кварчыя ўступілі ў сварку, у выніку Адгур дастаў ствол і пачаў страляць у Кана. Загінулы Вахтанг Галандзія спрабаваў іх разняць», — піша выданне.
Дэпутат Галандзія памёр ад атрыманых ран. Кан Кварчыя паранены ў руку.
Паводле абхазскага МУС, падазраваны ўцёк з месца здарэння.