Шпроты «За Радзіму» з партыі з батулізмам знайшлі ў Магілёве
Напярэдадні ў Расіі дзве жанчыны трапілі ў бальніцу, пакаштаваўшы шпроты з гэтай жа партыі.
19.12.2024 / 14:26
Магілёў-Анлайн
У Магілёве прадаюцца банкі расійскіх шпрот «За Радзіму» з партыі, у якой быў знойдзены батулізм. Сцвярджаецца, што слоікі з небяспечнай партыі прадавалася ў краме «Грошык», піша «Магілёў Анлайн».
Напярэдадні дзве жанчыны ў Екацярынбургу трапілі ў рэанімацыю, пакаштаваўшы шпроты «За Радзіму» вытворчасці рыбзавода ў Калінінградскай вобласці. Яны купілі шпроты ў невядомага мужчыны на рынку.
У шпротах, як паказала экспертыза, быў батулізм. Рассельгаснагляд папярэдзіў, што яд быў у партыі кансерваў ад 13.09.2024 года. Менавіта такі слоік і знайшлі ў Магілёве.