Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім
Нечаканым госцем на выніковай канферэнцыі Уладзіміра Пуціна стаў найпапулярнейшы беларускі дзіцячы блогер Улад Бумага.
19.12.2024 / 15:20
Улад Бумага. Скрын відэа
— У нас нетрадыцыйны госць, — прадставіў Улада Дзмітрый Пяскоў.
— У якім сэнсе? — патроліў Пуцін.
Але блогер Улад Бумага быў вельмі сур'ёзным і кампліментарным. Ён назваў расійскія рэсурсы «нашымі», пахваліў іх, спытаў «навошта блакаваць ютуб, калі нашы пляцоўкі добра спраўляюцца?».
Акрамя таго, як «чалавек, у якога 80 млн падпісчыкаў», ён спытаў у Пуціна парады: на якіх сэнсах ён павінен выхоўваць маладое пакаленне?
Пуцін у адказ пацікавіўся, ці сапраўднае «Бумага» прозвішча, павіншаваў з 80 мільёнамі падпісчыкаў і заявіў, што Google стварыў у Расіі «дочкі», але пасля ўвядзення санкцый перастаў за імі сачыць. Да таго ж, «трэба не забываць выконваць расійскія законы».
Пуцін дадаў, што калі Google і YouTube зменяць сваю палітыку, то праблем не будзе. Калі не, іх месца зоймуць «УКантакце» і астатнія.
Наконт «сэнсаў» Пуцін гаварыць проста адмовіўся, але намякнуў, што ў блогера ёсць дзеці. «Адказнасць перад сваім дзіцем і краінай, дзе ваша дзіця будзе жыць, вас зарыентуе нават лепш, чым гэта зраблю я», — сказаў Пуцін.