У Мурманску прагрымелі выбухі ў раёне галоўнай базы расійскага Паўночнага флоту ВІДЭА
Учора ўвечары мясцовыя жыхары чулі два моцныя выбухі, але толькі сёння ў сеціве з'явілася відэа, на якім бачны іх момант.
19.12.2024 / 20:46
Скрыншот з відэа
Нарвежскае выданне The Barents Observer геалакавала месца здымкі відэа і вызначыла, што за 13 км ад яго размешчаны вайсковы аэрадром «Севераморск-1», дзе базуюцца знішчальнікі, бамбавікі і эскадрылля верталётаў Ка-27.
На адлегласці 11 км ад аэрадрома размешчаны адкрыты склад зброі, а на паўночны захад ад «Севераморска-1» размешчана некалькі ўстановак з мабільнымі зенітнымі ракетамі і антэнамі для РЭБ.
Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод
Момант падрыву ў Маскве генерала і яго ад'ютанта трапіў на ВІДЭА