У Расіі ціха пайшоў у адстаўку кіраўнік вайсковай контрразведкі

Генерал-палкоўнік Мікалай Юр'еў пакінуў пасаду кіраўніка Дэпартамента вайсковай контрразведкі ФСБ, піша РБК на падставе паведамленняў сваіх крыніц у сілавых ведамствах.

19.12.2024 / 20:58

Генерал Мікалай Юр'еў. Фота: РИА Новости

Указ аб зняцці генерала з пасады быў падпісаны 16 снежня, а пайшоў ён на пенсію па ўласным жаданні.

Увогуле ж рашэнне аб адстаўцы нібыта было прынята яшчэ летам гэтага года. Месца кіраўніка расійскай контрразведкі пакуль вакантнае, імя кандыдата не агучваецца. Абавязкі будзе часова выконваць адзін з намеснікаў Юр'ева.

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы

Момант падрыву ў Маскве генерала і яго ад'ютанта трапіў на ВІДЭА

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі

Nashaniva.com