У Мінску следчыя і міліцыя на дзве гадзіны перакрылі праспект Незалежнасці
Увечары 19 снежня з 21:00 да 23:00 міліцыя перакрыла мінскі праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі. Прычына незвычайная — правядзенне следчага эксперыменту.
19.12.2024 / 22:14
«Сёння з 21-й да 23-й гадзіны на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў Мінску запланавана правядзенне следчага эксперыменту з мэтай высвятлення абставін ДТЗ, якое мела месца на гэтым участку дарогі.
У названы перыяд часу рух будзе цалкам абмежаваны», — паведамлялі ў сваіх тэлеграм-каналах Следчы камітэт і мінская ДАІ.
Высвятленне абставін якога менавіта ДТЗ выклікала патрэбу пастфактум перакрываць галоўную магістраль сталіцы, у паведамленні не ўдакладнялася.
Аўтамабіль хуткай дапамогі трапіў у ДТЗ у Мінску
У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі ВІДЭА
Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА
У Мінску мужчына ўпаў на трамвайныя рэйкі