Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй
«Здольны імгненна разразаць плоць і метал».
21.12.2024 / 22:43
Ілюстрацыйная выява беспілотніка. Фота: belstu.by
Кітайскія навукоўцы распрацавалі новы тып зброі для кампактных дронаў — магутныя лазеры, здольныя растапляць металы і прапальваць чалавечую скуру за долі секунды.
Як піша выданне South China Morning Post, на невялікім FPV-дроне быў нядаўна паспяхова пратэставаны лазер магутнасцю 1 кілават з даўжынёй хвалі 1080 нанаметраў, які нябачны для чалавечага вока і пры гэтым можа расплавіць стальную пліту таўшчынёй 2,54 см усяго за 17 секунд.
«Магутнасць гэтай зброі настолькі вялікая, што нават імгненны кантакт з лазерам можа прывесцí да сур'ёзных апёкаў цела, знішчэння матэрыялаў і слепаты», — адзначаецца ў новым даследаванні кітайскіх навукоўцаў.
Хоць кілаватныя лазеры яшчэ занадта цяжкія для таго, каб усталёўваць іх непасрэдна на дроны, але каманда даследчыкаў з Кітая, па яе сцвярджэнні, знайшла выхад — лазерная ўстаноўка знаходзіцца на зямлі, а дрон абсталяваны адмысловай сістэмай гіравых стабілізатараў і тэлескапічных труб. Першы элемент збірае лазерны прамень з наземнай базы, а другі адбівае яго на праціўніка. Такая тэхналогія дазваляе хутка і эфектыўна накіроўваць баявы лазер.
Асноўная небяспека новай тактыкі выкарыстання лазернай зброі праз дроны, на думку кітайскіх навукоўцаў, складаецца ў тым, што такая зброя «амаль не пакідае шанец на выратаванне жыцця пацярпелага».
Схема працы лазернай зброі на FPV-дронах. Крыніца: SCMP
Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?
Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»
Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»