Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі
Раніцай пятніцы, 20 снежня, расіяне атакавалі Украіну ракетамі. Пускі ажыццявіла стратэгічная авіяцыя.
20.12.2024 / 08:50
Ілюстрацыйнае фота
Як паведамляюць паветраныя сілы УСУ, маштабную паветраную трывогу па ўсёй Украіне абвясцілі з-за ўзлёту варожых МіГ-31к. не ўдакладнялася, колькі бартоў у паветры, піша УНІАН.
Каля 7 раніцы расійскія самалёты ажыццявілі пускі ракет у напрамку Кіева. За лічаныя хвіліны ў Кіеве прагрымелі выбухі. Маніторынгавыя каналы паведамілі пра ўжыванне балістычных ракет, верагодна «кінжалаў».
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў сталіцы працуе СПА. Ён заклікаў кіяўлян знаходзіцца ў сховішчах
Пасля Клічко паведаміў, што ў Галасееўсіом раёне ў выніку падзення абломкаў ракеты палаюць аўто. Экстранныя службы накіроўваюцца на месца. Туды ж адправіліся медыкі.
Таксама абломкі ракеты ўпалі ў Дняпроўскім раёне, паведамляе Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.