Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень
39-гадовага Рамана Шведава пасадзілі за тое, што ён кінуў балон з бензінам у акно раённай адміністрацыі ў Растоўскай вобласці.
20.12.2024 / 10:55
Расійскія сілавікі паказвалі відэа з Шведавым пасля яго затрымання.
Расійскі анархіст Раман Шведаў быў знойдзены мёртвым 18 снежня 2024 года ў адзіночнай камеры СІЗА. Гэта адбылося прыкладна праз пяць гадзін пасля таго, як яму быў вынесены канчатковы жорсткі прысуд — 16 гадоў зняволення. Як паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал Shot, побач з яго целам ляжала скручаная бялізна.
У верасні 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку мабілілізацыі ў Расіі, Шведаў кінуў балон з бензінам у акно раённай адміністрацыі ў Растоўскай вобласці. Гэта палічылі тэрактам.