Ва Украіну вярнулі целы 503 загінулых вайскоўцаў, у Расію — 42
Аб вяртанні целаў загінуўшых украінскіх вайскоўцаў у краіну паведаміў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
20.12.2024 / 14:59
Фота: Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Там дадалі, што сярод вернутых целаў 403 вайскоўцы загінулі на данецкім напрамку, 12 — на луганскім, 57 — на запарожскім, а таксама былі перададзены целы 31 загінулага з расійскіх моргаў.
Расійскія ўлады афіцыйна не каментавалі гэтую інфармацыю. Аб вяртанні ў Расію цел 42 загінуўшых вайскоўцаў паведаміў карэспандэнт «Камсамольскай праўды» Аляксандр Коц