У «спіс тэрарыстаў» дадалі дзевяць чалавек, у тым ліку кіраўніка «Новага зроку»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы 9 чалавек, піша «Вясна».

20.12.2024 / 15:36

Сярод іх Юрый Аверкаў, Дзмітрый Сідарэнка, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ежы Грыгенча, Вікторыя Верас, Ціхан Клюкач, грамадзяне РФ Эдуард Кашэцян і кіраўнік клінікі «Новы зрок» Алег Каўрыгін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1220 чалавек, з іх больш за 500 — беларусы.

Nashaniva.com