Злачынныя групоўкі прыдумалі новы і досыць крэатыўны спосаб незаўважна перамяшчаць грошы

Тэндэнцыя стала набіраць моц па ўсім свеце, што можа аказацца сур'ёзнай праблемай для праваахоўных органаў.

23.12.2024 / 10:00

Карткі па матывам сусвету «Пакемон», самыя рэдкія з якіх ацэньваюцца ў істотныя сумы грошай. Фота: John Keeble / Getty Images

За апошнія два гады праваахоўныя органы Японіі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краін сталі паведамляць аб новай схеме па адмыванні і перамяшчэнні грошай арганізаванымі злачыннымі групоўкамі. У аснове схемы — рэдкія і дарагія карткі «Пакемон», створаныя для настольных гульняў і калекцыянавання.

«Карткі набываюцца за наяўныя сродкі, атрыманыя незаконным шляхам, а пасля прадаюцца ў іншых краінах, каб «ачысціць» іх.

Асабліва прывабным гэты спосаб робіць высокі кошт асобных картак (ад некалькіх соцень да некалькіх мільёнаў даляраў у залежнасці ад экзэмпляра), лёгкая транспарціроўка і адсутнасць вялікіх падазрэнняў і адсочвання з боку праваахоўных службаў», — перадае буйны партал IGN.

Праблема патрабуе больш сур’ёзнага падыходу. Эксперты заклікаюць да стварэння сістэмы, якая б дазваляла лепш кантраляваць гандаль калекцыйнымі рэчамі, асабліва калі гаворка ідзе пра рэдкія і дарагія гульнявыя прадметы. Гэта дапамагло б не толькі абараніць легальных калекцыянераў, але і пазбавіць злачынцаў інструментаў для адмывання грошай.

«Гэта не проста гульнявыя карткі, гэта цяпер інструмент для фінансавых махінацый, здольны канкурыраваць з антыкварыятам і нават крыптавалютамі», — папярэджваюць эксперты.

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля

Nashaniva.com