Кулямёт замест кантрактаў. Чым запомніцца візіт Лукашэнкі ў Аман?
Візіт Лукашэнкі ў багаты на рэсурсы Аман стаў, хутчэй, турыстычнай прыгодай, чым дзелавой паездкай, мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
22.12.2024 / 07:00
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Zemlianichenko / Pool / AP.
14 снежня Аляксандр Лукашэнка наведаў Султанат Аман, дзе правёў перамовы з султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам. Афіцыйная праграма візіту ўключала абмеркаванне перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва і абмен меркаваннямі па міжнародных пытаннях.
Адным з сімвалічных момантаў візіту стаў падарунак султану — кулямёт Шпагіна.
Сэнс паездкі і яе магчымыя вынікі сталі адной з тэм новага выпуску перадачы «Фрыдман, Палітыка».
Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман адзначае, што Аман, багаты на рэсурсы, сапраўды мог бы стаць партнёрам для Беларусі, зацікаўленай у экспарце сваёй прадукцыі.
Аднак адсутнасць значных пагадненняў і буйных кантрактаў робіць паездку больш сімвалічнай, чым практычнай. Нягледзячы на прапагандысцкія заявы пра «пашырэнне эканамічных магчымасцяў», асаблівых дамоўленасцяў дасягнута не было. Фрыдман параўноўвае гэта з «разбегам на рубель, ударам на капейку».
Дарэчы, тое ж самае можна сказаць і пра некаторыя папярэднія паездкі Лукашэнкі ў экзатычныя краіны, такія як Зімбабвэ ці Пакістан: яны, на думку аналітыка, ствараюць уражанне больш турыстычных мерапрыемстваў, чым стратэгічна важных місій.
«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць
Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца
Фрыдман: Пасля вайны ціск Масквы на Лукашэнку павялічыцца
Фрыдман: Лукашэнка разумее, што фізічна не паспее перадаць уладу Колю