Пацярпелую на пажары ў віцебскім ГЦ перавезлі ў Мінск

Пацярпелую пры пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» пацыентку, якая знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), перавезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

20.12.2024 / 19:10

Транспартаванне пацыенткі рабілася спецаўтатранспартам у суправаджэнні рэанімацыйнай брыгады. Пацыентка шпіталізаваная ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр пры бальніцы, у яе дыягнаставана тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені.

«Ёй аказваецца высокакваліфікаваная спецыялізаваная медыцынская дапамога. Праводзяцца ўсе неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы», — адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Астатнія 19 шпіталізаваных з-за розных траўмаў падчас пажару ў Віцебску ўжо выпісаныя і праходзяць амбулаторны этап лячэння.

13 снежня ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску адбыўся пажар, на якім пацярпелі 20 чалавек. Заведзена крымінальная справа, а сам будынак, хутчэй за ўсё, будуць не аднаўляць, а зносіць.

«Гэтая крама — мой адзіны бізнэс». Што гавораць работнікі гандлёвага цэнтра, які на тым тыдні згарэў у Віцебску

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік

ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску

Nashaniva.com