У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА
Пажар адбыўся ў раёне вул. Нававіленскай, 41. Выглядае, што ад яго пацярпела і суседняя машына «Рэно».
20.12.2024 / 19:56
Скрыншот з відэа
«Ёсць здагадка, што нешта здарылася з газавым абсталяваннем. Пачыналі тушыць разам з уладальнікам, на працягу пяці хвілін прыехалі ратавальнікі МНС.
Пакуль спрабавалі патушыць, патрацілі тры вогнетушыльнікі, а чацвёрты аказаўся нядзейным. Спрабавалі штурхануць Opel, каб не пацярпелі суседнія машыны, але ён стаяў на электрамеханічным стаяначным тормазе. Гаспадар спрабаваў адключыць яго, але не атрымалася.
Пад капотам пачало нешта выбухаць, таму людзі адышлі і перасталі штурхаць машыну», — цытуе сведку падзеі «Анлайнер».