Каманда Трампа заявіла, што падтрымка Украіны будзе працягнутая
Каманда Трампа заявіла еўрапейскім чыноўнікам, што новая адміністрацыя ЗША плануе працягваць дапамогу Украіне, даведаўся Financial Times.
20.12.2024 / 20:52
Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Mark Humphrey, File
«Найбліжэйшыя дарадцы па знешняй палітыцы абранага прэзідэнта ЗША падзяліліся намерамі ў размовах з высокапастаўленымі еўрапейскімі чыноўнікамі ў гэтым месяцы, што […] Трамп мае намер працягваць вайсковыя пастаўкі ЗША Кіеву пасля сваёй інаўгурацыі», — піша газета.
Пры гэтым адзначаецца, што адміністрацыя Трампа будзе працягваць дамагацца завяршэння канфлікту ва Украіне.
Што да краін НАТА, то Трамп будзе настойваць, каб яны павялічылі свае вайсковыя выдаткі да 5% ВУП.
Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»
Трамп з'явіўся на публіцы з новай прычоскай ВІДЭА
Трамп заявіў, што вайскоўцы ведаюць, адкуль вылятаюць дроны, але з нейкай прычыны маўчаць
Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі