Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву
Імёны вызваленых палітвязняў назвалі ў эфіры АНТ: Уладзімір Балцянкоў, Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута, Арцём Пуценіч і Уладзімір Апановіч.
20.12.2024 / 22:46
Арцём Пуценіч
Выглядае, што ўмовай вызвалення кожнага з іх было выступленне ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання з заявай пра тое, што яны будуць падаваць пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць праваабаронцаў, якія «раскрылі іх персанальныя звесткі» — а менавіта прызналі палітвязнямі.
Уладзіміру Балцянкову 26 гадоў, ён з Кобрына. 16 студзеня 2023 года ў судзе Кобрынскага раёна мужчыну асудзілі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) да трох гадоў «хіміі». 3 лютага 2023 года МУС уключыла яго ў «спіс экстрэмістаў».
Сяргею Чэкелю 39 гадоў, ён з Гродна. Асуджаны быў судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна 29 студзеня 2024 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), прысуд суда заставаўся невядомы. 19 красавіка 2024 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».
Аляксандру Лагуту 42 гады, ён са Слоніма. Асуджаны быў судом Слоніма і Слонімскага раёна 25 мая 2023 года па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку) да двух з паловай гадоў «хіміі». Адбываць пакаранне пачаў з 18 верасня 2023 года, да таго перад судом з 9 снежня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года знаходзіўся пад вартай, а пасля быў вызвалены пад заклад. 18 жніўня 2023 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».
Арцёму Пуценічу 22 гады, ён са Жлобіна. Асуджаны быў судом Жлобінскага раёна 26 чэрвеня 2023 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), прысуд суда заставаўся невядомы. 22 верасня 2023 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».
Уладзімір Апановіч з Ваўкавыска. Асуджаны быў судом Ваўкавыскага раёна ў студзені 2024 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) разам з іншымі 9-цю мужчынамі, прысуд суда заставаўся невядомы.
Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы
Стала вядома пра арышт Дзмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова
Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую