Федэральны ўрад ЗША прыпыніў працу
Сенат ЗША (верхняя палата Кангрэса) не паспеў прыняць законапраект аб кароткатэрміновым фінансаванні федэральнага ўрада да апоўначы (8:00 па Мінску).
21.12.2024 / 08:30
Урад часова прыпыняе працу. CNN адзначае, што калі сенат прыме біль, ухвалены раней Палатай прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэса), прыпыненне, хутчэй за ўсё, не выкліча «асаблівых праблем».
Да гэтага ABC News пісаў, што з прычыны шатдаўна каля 3,5 млн дзяржслужачых і работнікаў федэральных устаноў застануцца без зарплаты ў святочны перыяд.
Прычым некаторыя з іх — напрыклад, супрацоўнікі транспартнай бяспекі, авіядыспетчары, памежнікі, вайскоўцы і грамадзянскія супрацоўнікі Пентагона — будуць вымушаныя працягнуць працаваць.