Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

У Сенненскі РАУС звярнуўся 50-гадовы мясцовы жыхар, які стаў ахвярай інтэрнэт-аферыста, паведамляе прэс-служба МУС.

21.12.2024 / 09:06

Скрыншот відэа МУС

Мужчына знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб продажы дарагога аўтамабіля. На працягу месяца некалькімі часткамі перавёў амаль 90 тысяч рублёў, але машыны так і не дачакаўся.

Аператыўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Віцебшчыны ўстанавілі асобу зламысніка — 17-гадовага жыхара Кобрына.

Пры сілавой падтрымцы АМАПа яго затрымалі па месцы жыхарства. Пры аглядзе кватэры выяўленыя і канфіскаваныя банкаўскія карты і камп'ютар.

За грошы 11-класнік купіў аўтамабіль і дарагі смартфон. Частка выкрадзенага канфіскаваная.

Заведзена крымінальная справа за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Фігуранту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com